|
24. Juni 2010 12:44 Alter: 2 yrs
Радыё Свабода: Дэпутатка Бундэстагу назвала адказнага за неплатаздольнасьць Беларусі Kategorie: no-pyccku
Каардынатар па пытаньнях усходняй палітыкі фракцыі зялёных у нямецкім бундэстагу Марылюіза Бэк заявіла, што спыненьнем газавых паставак у ЭЗ "Масква і Менск паставілі ўласныя інтарэсы вышэй за абавязаньні перад ЭЗ". Адказнасьць за сытуацыю яна ўсклала на абодва бакі, аднак пры гэтым назвала непасрэднага адказнага за неплатаздольнасьць Беларусі.Паводле яе слоў, "шматгадовая адмова дыктатара Лукашэнкі ад эканамічных рэформаў паставіла краіну ў небясьпечнае становішча. Для таго каб умацавацца на ўсясьветным рынку, неабходная тэрміновая эканамічная мадэрнізацыя, а гэта можа быць зьвязана толькі з дэмакратычнымі рэформамі". --- (c) 2010 Радыё Свабода
|
GrüneBremenOsteuropaWestbalkanOrganisationen |